Франк Дзювэль. Глябалізацыя кантролю над міграцыяй (Частка 1)

Перакладзена паводле тэксту, зьмешчанага на сайце: www.noborder.org

 Франк Дзювэль (Franck Düvell), доктар філязофіі, спэцыяліст у галіне сацыяльных навукаў (нар. у 1961 г. у Вільгельмсхафэне, Нямеччына).

 http://franckduvell.posterous.com/

Вывучаў сацыяльныя навукі ў Брэмэнскім унівэрсітэце з 1982 па 1987 гг., у 1998 г. з адзнакай абараніў доктарскую дысэртацыю. Навуковы супрацоўнік унівэрсітэту ва Эксэтэры, супрацоўнічае з European University Institute/RobertSchumann Centre, Флёрэнцыя, а таксама з унівэрсытэтамі Брэмэну і Ольдэнбургу.

Галоўныя накірункі працы: міграцыя ды мяншыні, дыскрымінацыя ды антырасізм,
інтэрнацыяналізм і антыімпэрыялізм, канцэпт глябальнай сацыяльнай справядлівасьці.

Займаецца сацыяльнай працай у MediNetzBremen – арганізацыі, якая дапамагае мігрантам, шукальнікам прытулку і нелегалам. Зьяўляецца адным з выдаўцоў бюлетэню Statewatch, супрацоўнічае зAntirassismusbüroBremen.

Апошнія публікацыі:

Irregular Migration: The dilemmas of transnational mobility, Cheltenham: Edward Elgar, 2002 (разам з Білам Джорданам);

Die Globalisierung des Migrationsregimes. Materialien für einen neuen Antiimperialismus 7, Berlin: Assoziation A, 2002 (рэдактар і адзін з аўтараў);

Migration: Bounderies of Social Justice, Cambridge: Polity, 2003 ,  (разам з Білам Джорданам).

 

МАМ рэкамэндавалаўраду Турэччын «перашкаджаць незаконнай міграцыі ды змагацца з гандлемлюдзьмі.
(International Organisation for Migration, 1995, [1])

 

У Турэччыне падчас спробы нелегальна перайсьці мяжу … дзевяць чалавек застрэленыя. Пяцёра іншых параненыя. 139 чалавек з Афганістану, Пакістану ды Банглядэш спрабавалі перайсьці іранска-турэцкую мяжу.

 (Tageszeitung,
11.5.2000)

 

Напруга, што існуе паміж правам на свабоднае перасоўваньне [2] і правам нацыянальных дзяржаваў абараняць свае межы і кантраляваць доступ на сваю тэрыторыю, як
дэманструе вышэйзгаданы выпадак, – неад’емная ад пытаньня жыцьця і сьмерці.
Падзея на іранска-турэцкай мяжы – зусім не выпадковасьць,
а адлюстраваньне ў рэчаіснасьці той дыскусіі, што адбываецца на міжнародным узроўні. «Тыя, хто належаць да краінаў з найбольш заможнымі эканомікамі, усё болей пагаджаюца з поглядам Распайю на сьвет як на ўтвораны двума «лягэрамі», аддзеленымі адзін ад аднаго і няроўнымі, – дзе багатыя хутка будуць вымушаныя змагацца, а бедныя – загінуць, калі, канечне, нас не захлыне масавая міграцыя», – да такой ступені кансэрватыўнага францускага мысьляра ды эсэіста Figaro паважаюць палітычныя кансультанты, якія вызначаюць палітычны курс ЗША [3]. Гэта рыхтуе глебу для «мілітарызацыі кантролю над міграцыяй» [4], і таксама ёсьць прыкметай таго, што міжнародная супольнасьць гатовая прынесьці жыцьці людзей ў ахвяру дзеля
захаваньня status quo, што вызначаецца сацыяльнай несправядлівасьцю, няроўнасьцю ды выключэньнем. Тое, аднак, што тут падаецца зваротам да ірацыянальнага пачуцьця страху, мае
насамрэч вельмі рацыянальныя перадумовы.

 

Свабода перасоўваньня супраць
эканамічнага кіраваньня міграцыяй.

Паўсюль у сьвеце міграцыя сталася адной з галоўных тэмаў; зноў і зноў у такіх розных
краінах, як Нямеччына,
Вялікая Брытанія, Аўстралія ды Малайзія, Лібія, Аргентына, Нігерыя, Кенія, і самы апошні выпадак – Кот-д’Івуар, – узьнікаюць крызы міграцыі ці прытулку, а
мігрантаў ператвараюць ў ахвярнага казла. Сьцвярджаецца, што глябалізацыі
адпавядае павелічэньне мабільнасьці ды міграцыя. Перадусім «незаконная
міграцыя» – тэрмін, які ўжываюць, каб шальмаваць непажаданых (нават калі яе
часам і разглядаюць як крыніцу таннай працоўнай сілы), – успрымаецца як пагроза
нумар адзін для сусьветнага парадку ды непадзельнасьці нацыянальных дзяржаваў
[5]. Паводле МАМ ды іншых крыніцаў, па ўсім сьвеце налічваецца да 33 мільёнаў
«нелегальных імігрантаў», што ў чатыры разы перавышае колькасьць насельніцтва
Швэцыі [6]. Публікацыі папярэджаньняў пра тое, што палова мараканскай моладзі
ці 50 мільёнаў расейцаў жадаюць пераехаць на поўнач, ці, адпаведна, на захад, –
частая зьява; некаторыя проста ўраўноўваюць глябальнае павелічэньне колькасьці
насельніцтва з будучай міграцыйнай напружанасьцю [7]. Міграцыю таксама часта
зьвязвалі з пэўным спосабам супраціву [8], «рэвалюцыяй прадчуваньняў» (Юнгфэр),
«рэвалюцыяй басоты» (Рымскі клюб), «рушэньнем супраць галечы» (Гэлбрэйт). Любое
дасьледаваньне міграцыі тыпова высоўвае на першы плян жаданьні, мары,
прадчуваньні ды патрэбы імігрантаў. Таму міграцыя таксама да некаторай ступені
ёсьць «сацыяльным рухам у кірунку глябальнай сацыяльнай справядлівасьці» [9].
Калі адно ператвараць мігрантаў ў ахвяраў ці проста недаацэньваць іхную ролю,
гэта не дапаможа зразумець сутнасьць самой зьявы міграцыі ды глыбокі сэнс
антаганізму, якім яна вызначаная; разьмежаваньне паміж міграцыяй у пошуку
прытулку, унутранай міграцыяй ды міграцыяй, што зьвязаная зь пераходам мяжы, і
мабільнасьцю – таксама не прыносіць плёну. Сыванандан справядліва адцеміў, што
варункі, у якія патрапляюць уцекачы, выгнанцы, часовыя працаўнікі ці тыя, хто
рушыць зь бедных вёсак у прывабную сталіцу ў межах адной краіны, – з
авязаныя на адным сацыя-палітыка-эканамічным кантэксьце, усе гэтыя людзі тым ці іншым чынам
сталі выгнанцамі ў выніку адной і той жа самай палітыкі ды ейных аспэктаў:
глябалізацыі [10].

Фактычна, «сьвет зрушыў зь месца» [11] да такой ступені, што агульны маштаб мабільнасьці па ўсім сьвеце дасягнуў недзе ад прыблізна паловы мільярду да аднаго мільярду чалавек [12]. Таксама слушныя словы зь італьянскага буклету супраць саміту G8: міграцыя – гэта новы прывід, які прыйшоў у сьвет. [13] Сапраўды, у самым цэнтры міграцыі палягае сацыяльнае пытаньне, яна прадстаўляе частку сусьветнага пралетарыяту, мабільнага ў глябальных маштабах. Нібы ў адказ на гэта нацыянальныя ўрады ды міжнародныя арганізацыі дасягнулі згоды ў тым, што міграцыю неабходна рэгуляваць і «слушна кіраваць» ёю (МАМ). Вызначэньне ды аналіз т. зв. «праблемаў» і падрыхтоўка глебы для зьменаў, што маюць адбыцца, часта ажыцьцяўляюцца падчас міжнародных канфэрэнцыяў, такіх, як «Кіраваньне міграцыяй у ХХІ стагодзьдзі» (Гамбург 1998) ці «Міжнародны сімпозыюм па міграцыі: на шляху да рэгіянальнага супрацоўніцтва па праблеме незаконнай міграцыі» (Бангкок 1999). Тым часам складана знайсьці міжнароднае пагадненьне, канвэнцыю па стабілізацыі, двухбаковы плян дзеяньняў ці дамову, якія не зьвярталіся б да праблемы міграцыі ды неабходнасьці супольна чыніць ёй перашкоды. Калі нэалібэралізм, разам зь ягонымі ўтылітарысцкімі прынцыпамі, ухвалены як пануючая ідэалёгія паўсюль у індустрыялізаваным сьвеце, ня дзіва, што менавіта на ягоным тле паўстала сутнасьць міграцыйнае палітыкі.

Мэтаю кантролю над міграцыяй ніколі не было зьмяншэньне яе да ўзроўню «нулявой
міграцыі», не зважаючы на тое, што цягам кароткага пэрыяду паміж 1973 ды 2000
гадамі так сапраўды можна было меркаваць. Наадварот, міграцыю заўжды разглядалі
як падставовую зьяву для эканамічнага росту – што да гісторыі ЗША ды
мэксыканска-амэрыканскай індустрыі maquiladora[
i], Рурскага рэгіёну Нямеччыны падчас паваеннага буму, ці індустрыялізацыі краінаў Пэрсідзкае Затокі,
а таксама эканамічных посьпехаў «глябальных гарадоў» трохкутніка росту
Паўднёвае Азіі [
ii] [14]. Міграцыйная палітыка ёсьць шчыльна зьвязанай з
дэмаграфічнай палітыкай, працоўнай палітыкай, а таксама з замежнай палітыкай ды
войнамі. Яна мае шмат аспэктаў, да прыкладу, стрымваньне руху бедных да цэнтраў
назапашваньня багацьця, ці, наадварот, рэкрутаваньне працаўнікоў-мігрантаў у
гэтыя цэнтры, таксама выгнаньне «лішку людзей» зь іхнай зямлі ці стварэньне
перашкодаў на шляху міграцыйных рухаў, народжаных вайной ці экалягічнай
катастрофай. Міграцыю аналізуюць як зьяву, што патэнцыйна ёсьць перадумовай эканамічнага
росту і адначасова пагрозай капіталізму ды назапашваньню багацьця, таму
рэкрутаваньне людзей і палітыка перашкодаў так шчыльна зьвязаныя паміж сабой.
Гісторыя зусім не ў апошняй ступені ёсьць працяглай барацьбой за доступ да
тэрыторыяў і рэсурсаў [15]. У 1999 годзе Эўрапейскі Зьвяз ды ягоныя
краіны-ўдзельніцы падчас саміту ў Тампэры вырашылі мадэрнізаваць сваю
іміграцыйную палітыку ў адпаведнасьці з трыма накірункамі: (a) стрым
ліваньне міграцыі шукальнікаў прытулку, (б) барацьба зь незаконнай міграцыяй, ды (в) стварэньне новых каналаў міграцыі для працаўнікоў-мігрантаў.

 На саміце ЭЗ у Сэвільлі быў ўхвалены яшчэ адзін пункт: (г) пашырэньне дзеяньня эўрапейскае міграцыйнае палітыкі на ўсе астатнія краіны паходжаньня ці транзіту. Прапануючы інтэграваны падыход, ЭЗ імкнецца аб’яднаць захады для разьвязаньня ўнутраных
праблемаў, такіх, як «старэньне насельніцтва, недахоп адмысловых спэцыялістаў,
нізкая ўнутраная мабільнасьць рынку працы, зьмяншэньне эканамічнага росту» – са
спробамі ўсталяваць свой кантроль над т. зв. міграцыйнай напружанасьцю, гандлем
людзьмі, а таксама над пазытыўнымі элемэнтамі ў іміграцыі [16]. З часоў саміту
ў Тампэры Нямеччына, Італія, Гішпанія ды Вялікая Брытанія сапраўды распачалі
мадэрнізацыю сваёй іміграцыйнае палітыкі праз увядзеньне сыстэмы
GreenCard[iii], павелічэньне квотаў для замежных працаўнікоў, падпісаньне кантрактаў з
«запрошанымі работнікамі» ці павелічэньне колькасьці дазволаў на прыезд.
«Эканамічная міграцыя» – тэрмін, які да нядаўняга часу ўжывалі, каб дыскрэдытаваць
тых, хто шукае прытулку, хутка набыў пазытыўны падтэкст.
Аднак ўрады
гэтых краінаў ня толькі адчынілі свае межы для некаторых відаў міграцыі, але і
ўзмацнілі ролю галоўнай падставы для забароны на прыезд, якой ёсьць эканамічны
разьлік.

Адмову атрымліваюць тыя, на каго няма попыту на рынку працы, – гэта сьведчыць пра тую ступень, на якой законы рынку стаюцца матывам, што
дамінуе ў міграцыйнай палітыцы. Такія схемы, як с
ыстэма ацэнак у балях у Вялікай Брытаніі ці нямецкая Green Card, скіраваная на ацэнку «чалавечага капіталу прэтэндэнтаў на працу», ці заклік Daily Telegraph да «кантролю за якасьцю» будучых імігрантаў, – акурат функцыянуюць у гэтым рэчышчы [17]. «Непажаданыя» ды «лішак людзей» будуць пакутаваць і ўжо пакутуюць ад гэткай жорсткасьці эканамічных законаў. Як працяг такіх знаёмых расысцкіх мадэляў, менавіта насельніцтва чорнага, азіяцкага ды
славянскага сьвету ўспрымаецца як пагроза сусьветнаму парадку, самой структуры
эканомікі ды сацыяльнай гіерархіі. Для многіх зь іх няма месца ў сьвеце інвэстыцыяў
ды прыбытку. Для насельнікаў бедных частак сьвету, якія сталіся аб’ектам
эксплюатацыі ды рабункаў, гэта ёсьць пытаньнем жыцьця ды сьмерці, – як яскрава
даводзіць тое, што ў сьвеце сёньня 2,1 мільярды бедных, зь іх 800 000 чалавек
пакутуюць
на голад [18].

 

Мадэрнізацыя эўрапейскага міграцыйнага рэжыму.

Эўрапейскі міграцыйны рэжым ёсьць найбольш дасканалым і сучасным ў параўнаньні
з усімі іншымі. Захады па ягоным усталяваньні, з самых першых дзён, калі ў 1985
годзе да сфэры адказнасьці групы Трэві былі далучаныя праблемы міграцыі, з
часоў Шэнгенскага пагадненьня, Дублінскай канвэнцыі ды «гарманізацыі» палітыкі
прытулку, і, нарэшце, Амстэрдамскай дамовы ў 1999 годзе, на тле якой была
створаная «адзіная тэрыторыя свабоды і бясьпекі», – сымбалізуюць краепалеглыя
камяні наднацыянальнага падыходу да міграцыі. Былі заснаваныя шматлікія
ўстановы з такімі ўзьнёслымі назвамі, як Спэцыяльная група па праблемах
міграцыі (Ad Hoc Group Migration), Працоўная група вышэйшага ўзроўню па
праблемах міграцыі (High Level Working Group on Migration), Стратэгічны камітэт
па праблемах міграцыі (Strategic Committee on Migration), цэнтры, што займаюцца
зборам і абменам інфармацыяй стасоўна прытулку і пераходу мяжы (CIREA і
CIREFI), ці Працоўнае пагадненьне пра ўзаемадзеяньне паліцыі Супольнасьці з
краінамі Сярэдняй ды Ўсходняй Эўропы (Working Community Police Cooperation with
Middle and East European Countries), – праца многіх зь іх ажыцьцяўляецца пры
зачыненых дзьвярах, і не падсправаздачная дэмакратычнаму кантролю. Усе яны
займаюцца праблемамі прытулку, міграцыі, «нелегальных імігрантаў», «гандлю
людзьмі» і пераходу мяжы.

З самага пачатку тэмп задавалі такія краіны-галоўныя ўдзельніцы Шэнгенскага
пагадненьня, як Францыя, Нямеччына ды Нідэрлянды
, – яны заўжды дамагаліся ўсталяваньня выпераджальнага, прэвэнтыўнага падыходу, скіраванага на ахоп як мага большай колькасьці краінаў; пазьней да іх далучыліся Вялікая Брытанія ды Гішпанія.
Па-першае, пачатак 90-ых вызначаўся стварэньнем санітарнага кардону для
ўсходнеэўрапейскіх суседзяў, а выкананьне Шэнгенскага пагадненьня сталася
перадумовай для іх уступленьня ў ЭЗ [19]. Па-другое, ЭЗ прагнуў дамагчыся
двухбаковых пагадненьняў з усімі іншымі краінамі, што зь ім мяжуюць, перадусім
з тымі, што маюць выхад да Міжземнага мора, да прыкладу, з дапамогай Барсэл
ёнскай дэклярацыі, а таксама з краінамі, якія цяпер знаходзяцца па-за новымі вонкавымі межамі ЭЗ (такімі, як Югаславія, Малдавія ды Ўкраіна), дзеля гэтага, да прыкладу, быў створаны Балканскі выканаўчы камітэт па міграцыі. Па-трэцяе, памкненьне да ўзаемнага паразуменьня
з Паўночнай і Паўднёвай Амэрыкай увасобілася ў Супольны плян дзеяньняў ЭЗ і
ЗША, а таксама Міжрэгіянальнае пагадненьне пра рам
ы супрацоўніцтва паміж ЭЗ ды Mercosur [iv]. І, нарэшце, ЭЗ мае на мэце падпарадкаваць сваёй
міграцыйнай палітыцы ўсе астатнія рэгіёны ці краіны паходжаньня і транз
ыту.

«Канфэрэнцыя міністраў ASEM [v], прысьвечаная ўзаемадзеяньню ў
кіраваньні міграцыйнымі плынямі паміж Эўропай ды Азіяй», што адбылася ў
красавіку 2002 году, ілюструе захады для залучэньня 10 найбуйнейшых азіяцкіх
дзяржаваў у абсяг міграцыйнае палітыкі ЭЗ [20]. Эўрапейскія пляны дзеяньняў
стасоўна Альбаніі, Марока, Ірака, Шры-Л
янкі, Самалі ды
Афганістану функцыянуюць як канкрэтны інструмэнт для блякаваньня міграцыі.
Гэтыя назвы ўводзяць у зман, бо трэба мець на ўвазе, што кожны з плянаў
дзеяньняў ахоплівае ўсе адпаведныя суседнія краіны ды краіны транз
ыту. Плян дзеяньняў стасоўна Іраку, да прыкладу, надае надзвычайную ўвагу Турцыі, і, такім чынам, міграцыі з Пакістану ды Банглядэш праз гэтыя краіны [21]. Ці таксама прыклад Альбаніі, якая была вызначаная як найбуйнейшы транзітны маршрут, які цяпер пачынае пераважаць над міграцыйнымі шляхамі праз Усход. Сутнасьць яшчэ аднаго інструмэнту палягае ў тым, каб
разьмясьціць Эўрапейскую паліцыю і супрацоўнікаў іміграцыйных службаў і
кансультантаў у міжнародных аэрапортах і штаб-кватэрах памежнай аховы, так, як
гэта было зроблена ў Маскве, Бангкоку і Сараева.

Але галоўны дакумэнт, які вызначае стратэгію разьвіцьця ЭЗ – гэта Бэнінская
канвэнцыя, наступніца Л
ёмскай канвэнцыі, якая ахоплівае ўсе
краіны Афрыкі, Карыбскага басэйну ды Ціхаакіянскага рэгіёну (ACP). Падрыхтоўка
праекту пачалася ў 2000 годзе; на саміце ЭЗ у Сэвільі ў двухбаковыя пагадненьні
зь дзяржавамі ACP стасоўна стратэгіі разьвіцьця, тэхнічнага супрацоўніцтва і
гандлю пастанавілі дадаць параграф пра кантроль над міграцыяй ды рэадмісію
мігрантаў [22]. Вельмі падобным чынам пагадненьне паміж ЭЗ і ASEM дэманструе,
што кантроль над міграцыяй ёсьць «важным элемэнтам» і перадумовай для добрых
двухбаковых стасункаў. Але ж, каб падстрахавацца, краіны ЭЗ дамовіліся стварыць
апошнюю лінію абароны шляхам інтэграцыі Заходнеэўрапейскага Зьвязу, які
зьяўляецца ва
ёсковым альянсам, у ЭЗ і ўтварэньня
ва
йсковазаванай структуры з 5 000 афіцэраў, якая можа быць
разгорнутая, да прыкладу, каб стрымаць «масавы рух насельніцтва» [23]. Што да
іміграцыі, ЭЗ выяўляе вельмі агрэсіўны падыход, і не спыняецца перад умяшаньнем
ва ўнутраныя справы іншых краінаў, выкарыстоўваючы нават шантаж стасоўна
субсыдыяў на разьвіцьцё ды пагрозы ўзброенай інтэрвэнцыі. ЭЗ імкнецца дамагчыся
паўсюднага пагаджэньня са сваёй міграцыйнай палітыцы, што пашыраецца, нібы
ўдарная хваля пасьля выбуху, на ўсе астатнія краіны. Аднак за лёгікай гэткага
разьвіцьця можна пабачыць іншы ўзровень транснацыянальнага супрацоўніцтва і
плянаваньня.

 

Транснацыянальныя арганізацыі, што ажыцьцяўляюць
кантроль над міграцыяй.

«Стратэгіі міжнароднага кантролю над міграцыяй» і «глябальнае кіраваньне міграцыяй» – падставовыя тэрміны ў сёньняшняй міжнароднай палітыцы [24]. Усе тыя адметныя рысы, што ўжо добра знаёмыя нам паводле стратэгіі рэгуляцыі фінансаў і тавараў,
перадусім, роля IMF ці WTO, служаць таксама і для стварэньня накідаў глябальнай
міграцыйнае палітыкі. Фактычна, Усеагульнае Пагадненьне пра Перасоўваньне
Людзей, аналягічнае папярэдняму з гэтага ж шэрагу, пра мытныя тарыфы і гандаль
(GATT), – ужо было прапанаванае [25]. Часта даводзяць,
што старая сыстэма
міграцыйнага кантролю пацярпела паразу, і што палітыка глябалізацыі патрабуе
новай канцэпцыі [26]. Ідэя нацыянальнай дзяржавы абвешчаная банкрутам,
глябальны таваразварот стала павялічваецца, межы стаюцца больш «порыстымі», і
на кантроль за вонкавымі межамі больш нельга спадзявацца, – у гнуткім сьвеце
нягнуткія с
ыстэмы кантролю, такія, як межы нацыянальных
дзяржаваў, стаюцца ўсё больш і больш неадэкватнымі. Таму і адбываецца зрух у
кірунку ўс
еабсяжнага рэжыму, што павінен ахопліваць увесь працэс міграцыі з краінаў паходжаньня, уздоўж накірункаў руху і праз любыя краіны транзыту да
канчатковага пункту маршруту. Такая стратэгія палягае па-за рам
амі нацыянальных дзяржаваў, якія перадусім самі адзначаюць патрэбу ў наднацыянальных і транснацыянальных арганізацыях замест састарэлага падыходу. А такімі ёсьць Міжурадавыя кансультацыі па праблемах прытулку, уцекачоў і міграцыйнае палітыкі [vi] (МК),
Міжнародная арганізацыя па праблемах міграцыі (МАМ), да некаторай ступені
Міжнародная арганізацыя працы (МАП) і некаторыя навуковыя цэнтры і рэгулярныя
канфэрэнцыі.

            МК былі заснаваныя ў 1985 годзе, калі Міжурадавы камітэт па праблемах міграцыі, што ім папярэднічаў, быў ператвораны ў Міжнародную арганізацыю па праблемах міграцыі. МК – гэта маленькі элітарны «нефармальны форум», што складаецца
толькі з 16 удзельнікаў, якія зьбіраюцца разам, каб «ажыцьцяўляць абмен інфармацыяй
і выпрацоўваць інавацыйныя рашэньні ды стратэгіі». МК – бадай, галоўны
дасьледчы цэнтар, што займаецца палітыкай кантролю над міграцыяй, таму цалкам
верагодна, што такія падставовыя стратэгіі ды баявыя воклічы, як «гандаль
людзьмі» і нават «нелегальная міграцыя» перад тым, як стацца паняткамі,
прынятымі міжнароднай супольнасьцю, былі распрацаваныя і зацьверджаныя падчас
гэтых кансультацыяў. Іхную арганізацыйную базу ўтварае Міжнародны цэнтар па
разьвіцьці міграцыйнае палітыкі [
vii] у Вене, дзе таксама знаходзіцца сакратарыят Будапэшцкага працэсу, што стаўся сынонімам для пашырэньня эўрапейскай міграцыйнай палітыкі на
ўсход [27].

            Аднак галоўнай арганізацыяй ёсьць МАМ [28]. Яна была заснаваная ў 1951 годзе як Міжурадавы камітэт па праблемах міграцыі ў Эўропе. Не складана вытлумачыць непакой стасоўна намераў камітэту, што ўзьнікае ў чытачоў, якія ведаюць, што ягоны папярэднік з аналягічнай назвай – Міжурадавы камітэт, створаны ў 1938 годзе ў выніку Эвіянскае канфэрэнцыі, – пацярпеў такую жахлівую паразу ў спробе выратаваць эўрапейскіх уцекачоў-габрэяў ад трагедыі, што іх напаткала [29]. Не зважаючы на тое, што база МАМ
знаходзіцца побач са штаб-кватэрай ААН у Жэнэве, яна ня ёсьць часткаю гэтай
структуры. Акурат наадварот, яна была заснаваная ў процівагу Кіраўніцтву
Вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў (UNHCR), ўтворанаму на год раней. У
адрозьненьне ад UNHCR, якое грунтуецца на гуманітарных прынцыпах, для МАМ
галоўным ёсьць эканамічны разьлік. Гэтая арганізацыя працуе ня дзеля дабрабыту
людзей, але дзеля павелічэньня багацьця эканомік. Яна таксама функцыянавала як
адзін зь інструмэнтаў дактрыны Трумана цягам пэрыяду халоднае вайны [30], і да
гэтага часу адлюстроўвае прэтэнзію
рэпрэзэнтоўваць адначасова
тры бакі: урады, эканоміку і мігрантаў. Але, насамрэч, у мігрантаў ніякага
парва голасу няма, яны папросту не прадстаўленыя, а там, дзе іхнымі справамі
займаюцца NGO, гаворка ідзе пра апеку, а не пра магчымасьць чыніць уплыў [31].
У 1980 годзе назва камітэту зазнала зьмену: згадка пра Эўропу ў новай назьве –
Міжурадавы камітэт па праблемах міграцыі (ICM), – была адкінутая, каб
засьведчыць павелічэньне ўдзелу арганізацыі ў пытаньнях Трэц
яга сьвету, а з распадам Усходняга блёку ICM быў канчаткова трансфармаваны і пераназваны ў МАМ. У склад арганізацыі ўваходзяць прадстаўнікі каля 100 краінаў-удзельніц, на чые сродкі існуе і дзейнічае арганізацыя, – ейная рэзалюцыя ды абвешчаная місыя робяць яе
арганізацыяй, што палягае на чалецтве. Аднак МАМ прэтэндуе яшчэ і на права на
атрыманьне грамадзкіх і прыватных фінансавых сродкаў, а таксама на ініцыяваньне
разбору справаў у судзе і на недатыкальнасьць для супрацоўнікаў. Гэтыя прывілеі
ёсьць гарантыяй унікальнага статусу і робяць МАМ вельмі ўплывовай і магутнай
арганізацыяй.

            МАМ прэтэндуе на тое, каб быць «галоўнай міжнароднай арганізацыяй па праблемах міграцыі», і яна знаходзіцца на шляху да таго, каб пашырыць свой уплыў на ўвесь сьвет. Цягам апошніх некалькіх гадоў яна ператварылася ў вельмі складаную транснацыянальную арганізацыю, якая займаецца справамі ня толькі распрацоўкі ды ажыцьцяўленьня міграцыйнае
палітыкі, перасоўваньня і часта вяртаньня людзей, але таксама
бярэ ўдзел ў раззбраеньні партызанаў у Косава, Конга і Анголе, фармаваньні грамадзкай адміністрацыі ў Косава, рэнтгенаскапіі ды мэдычных аглядах эмігрантаў, да прыкладу, тых, якія атрымалі
дазвол на пасяленьне ў ЗША і Канадзе, ці таксама ў выплаце кампэнсацыяў
не-габрэям, якія працавалі як нявольнікі на нацыстаў. Праз апошнія піл
ётныя праекты паміж Фінляндыяй і Філіпінамі і паміж Гішпаніяй і Эквадорам МАМ таксама пачала ўдзельнічаць у найманьні працоўнай сілы, і, здаецца, можа зусім пераняць гэтую функцыю ад МАП. Але ж галоўнай мэтай застаецца кіраваньне міграцыяй (migration management) – МАМ ганарыцца тым, што зь першага году свайго існаваньня паўплывала на лёс ужо 11 мільёнаў чалавек. Толькі ў 2000 годзе яна перасяліла 450 000 чалавек па ўсім сьвеце, пераважана гэта былі высылкі і рэпатрыяцыі. Пералік ейных галоўных пунктаў прызначэньня – гэта сьпіс рэгіёнаў,
разьдзіраных войнамі: Косава, Паўночны Ірак, Сьера-Леонэ. Акурат перад пачаткам
вайны нават Афганістан быў пазначаны як галоўны накірунак рухаў. Фактычна,
галоўная мэта арганізацыі – вяртаньне мігрантаў, якія часта непажаданыя там,
дзе яны апынуліся. Да прыкладу, у 2000 годзе 75 000 чалавек выехалі за межы
Нямеччыны, дзе ім было адмоўлена ў прытулку, але тое, што спрабавалі
прадставіць як добраахвотнае вяртаньне, сталася насамрэч абыякавай «х
алоднай высылкай».

Цераз тую ролю, якую МАМ адыграла ў высылцы прадстаўнікоў народу рома (то
бок цыганоў) з Заходняй Эўропы, арганізацыя была абвінавачаная Нацыянальным
кангрэсам гэтага народу як «вораг народу рома» [32]. Нацыянальны кангрэс
распачаў судовую справу ў Эўрапейскім судзе па правах чалавека ў Страсбу
рзе супраць МАМ за ейныя безадказныя дзеяньні і адтэрмінаваньне выплаты кампэнсацыяў тым прадстаўнікам народу рома, якія сталіся ахвярамі нацызму.

About kairos

Либертарный блог, инициированный для актуального анализа и критики современной ситуации в Беларуси и мире, площадка для культивирования альтернативных, неавторитарных подходов к политике, искусству и повседневной жизни.
This entry was posted in пераклады and tagged , . Bookmark the permalink.