Дэвід Ровікс. Ключавы момант траўлі “зялёных” (частка 1)

Біл Роджэрс памёр за кратамі ў Флягстафы (Flagstaff), штат Арызона, з
узьнятым кулаком і
плястыкавым пакетам, нацягнутым на твар. Гэтае відавочнае самагубства адбылося ў
часе зімовага сонцастаяньня 2005 года. Двума тыднямі раней у
Прэскаце (Prescott) пятнаццаць супрацоўнікаў Фэдэральнага
Бюро Дасьледваньняў правялі рэйд на дзецішча Біла, інфашоп Каталізатар (Catalyst), і арыштавалі яго.

Біла, па
сутнасьці, абвінавачвалі ў
зьнішчэньні уласнасьці карпарацыі. Калі б яго арыштавалі за гэткае "злачынства", напрыклад, у краіне Эўразьвязу, я пэўны, што Біл
быў бы сёньня жывы. Але ЗШАня ЭЗ. У амэрыканскіх турмах поўна негвалтоўных правапарушальнікаў, і некаторыя зь іх
атрымалі адмысловыя прысуды. Біл ведаў, што такое сёньняшняя Амэрыка: ён мог, як Джэфры Люерс, застацца ў
турме на вельмі працяглы час. Бо зьнішчэньне маёмасьці, якое зьдзейсьніў Біл, было палітычна і экалягічна матываванае. Біл, відавочна, вырашыў скончыць сваё жыцьцё замест таго, каб правесьці яго ў
зьняволеньні.

Апошняга разу я бачыў Біла ў
Каталізатары за колькі месяцаў да яго сьмерці. Мы сядзелі на вельмі старых канапах, а хтосьці здымаў інтэрвію, мне здаецца, для мясцовага
кабельнага канала. Біл быў на пару гадоў старэйшы за мяне, але энэргіі ў яго
было ўдвая болей. Ён быў маленькі, разумны, поўны жыцьцёвай сілы, поўны добрых
намераў і дзеяньняў. Ён быў сьціплым чалавекам-аркестрам, ня менш важным для месца Прэскат, чым інфашоп
Каталізатар.

Біл трапіў пад хвалю арыштаў
актывістаў па ўсіх ЗША, арганізаваных
урадам, каб
вынішчыць так званы "экатэрарызм". Урад ЗША
вырашыў пасадзіць за краты людзей, якія нікога не паранілі, пасадзіць на дзесяткі гадоў (Джэфры
Люерс атрымаў 22 гады). Уся віна гэтых людзей у тым, што яны зьдзейсьнілі акты
вандалізму супраць карпарацый, якія зьнішчаюць сьвет.

Тэрмін "экатэрарызм"
быў таксама прыдуманы карпарацыяй, піар-фірмай з Нью-Ёрку. Кангрэс прыняў
законы, якія дадалі "экатэрарыстам" за іх нібыта-злачынствы дзесятки
год турмаў. Як і большасьць законаў у гэтай нібыта-дэмакратыі, гэтыя законы
былі прынятыя па наказу карпарацый.

 

У пачатку чэрвеня Даніэлю
Макговану, Джаяне Захер і
Джонатану Полу вынясуць прысуды за іхныя ўяўныя злачынствы – зьнішчэньне
маёмасьці. У будынку фэдэральнага суда ў горадзе Юджын, штат Арэгон, суддзя
вырашыць, ці будзе прыменены да гэтых справаў закон “terrorism enhancement” (a) [даслоўна: надбаўка
за тэрарызм – заўвага перакладчыка
]. Калі будзе, дык кожны
абвінавачаны атрымае дадатковыя 20 год звыш першага драконаўскага тэрміна (незалежна ад яго працягласьці), які яны ў любым выпадку
атрымаюць. Гэткім самым чынам, як цяпер "экатэрарыстам", калісьці
адмысловыя пакараньні даставаліся камуністам. Цяперашняя траўля “зялёных” – гэта траўля “чырвоных” (b) на новы лад.

Рашэньне суда ад 15 траўня (c) зьявілася ў цікавы момант.
Наша краіна вядзе незаконную вайну за нафту ў Іраку, у якой больш за 600,000
чалавек страцілі свае жыцьці. Ледавікі таюць, узровень акеанаў уздымаецца, а фэдэральны ўрад наладжвае інтэрвенцыі ў краіны, багатыя
нафтай, і дае амэрыканцам, што набываюць Hummer (звышдарагія і звышпражэрлівая псэўда-джыпы – камэнтар перакладчыка),
падатковыя ільготы. Апошняга тыдню кубінца па імені Люіс Пасада Карыллес
выпусьцілі ізноў гуляць па вуліцах Маямі. Ён на свабодзе, хаця вядома, што ён
забіў 73 чалавекі, заклаўшы бомбу ў грамадзянскі самалёт ў 1976 годзе, і
зьдзейсьніў іншыя злачынствы, што прывялі да сьмерцяў. Іншы злачынца, які
падарваў карабель Грынпіс ў Новай Зэляндыі ў 1985 годзе і
праз тое забіў чалавека, цяпер жыве ў Вірджыніі ды прадае зброю ўраду ЗША.

Але сапраўдныя тэрарысты накшталт
Люіса Пасады не турбуюць наш
урад. Незаконныя войны і масавае
вынішчэньне
мірнага насельніцтва ў парадку рэчаў. Глябальнае пацяпленьне
ў парадку рэчаў. Праблема ў "экатэрарыстах", якіх Фэдэральнае бюро
дасьледваньняў прызнае сваім ворагам №1. Як вы думаеце, якая з бягучых кампаній
ФБД была самай дарагой і найбольшай у верасьні 2001? Слушна. Ніякая не
Аль-Каеда, а негвалтоўныя акцыі зьнішчэньня маёмасьці, праведзеныя Фронтам вызваленьня
зямлі (Earth Liberation Front, ELF), прыцягвалі ўвагу доблесных служкаў парадку
з ФБД.

Вядома, мусульманаў таксама
робяць новымі "хлопчыкамі для біцьця". Як у 1980-я, любы, хто абараняў незалежнасьць
лацінаамэрыканскіх нацый, станавіўся "камуністам", цяпер любы, хто
бароніць сувэрэннасьць дзяржаў Бліжняга Ўсходу, атрымлівае цэтлік
"тэрарыста" ці "ісламіста". Мелі месца сьмехатворныя ў
сваёй відавочнасьці спробы часткі Дзяржаўнага дэпартамента зьвязаць людзей,
якія падтрымліваюць Уга Чавэса, з Аль-Каедай. Каб стаць "тэрарыстам",
у найноўшы час нават ня трэба зьдзяйсьняць злачынства ці "ствараць
змову" (з дапамогай правакатараў ад ФБД) з мэтай зьдзейсьніць злачынства.
Трэба толькі адкрыць свой рот.

Як, напрыклад, было ў справе
унівэрсытэцкага прафэсара і прававернага мусульманіна доктара Самі Аль-Арыяна,
які ўжо колькі год сядзіць у турме ў Фларыдзе. Ці ў справе Шэрмана Осціна,
маладзёна з Каліфорніі, які адседзеў год, бо хтосьці разьмясьціў на ягоным
сайце просты, лёгкадаступны рэцэпт дымавой шашкі.

Гэта спраўдзілася і ў выпадку
Рода Каранада, якому пагражае 25-гадовы прысуд за выказваньне, якое ён зрабіў у
2003 годзе, адказваючы на пытаньне студэнта пра дзеяньні, за якія ўжо адседзеў
некалькі год у пачатку 1990-х.

Усё гэта сшыта адной ніткай – вайна
ў Іраку, крыміналізацыя мусульманаў у ЗША і па сьвеце ды крыміналізацыя
экалягістаў, у прыватнасьці зьвязаных з дзейнасьцю Фронта Вызваленьня Зямлі
(ELF). І гэтая нітка – інтарэсы буйнейшых энэргетычных карпарацый. Гэта лобі
энэргетычных карпарацый, пад маскай псэўда-экалягічнага "Руху за разумнае выкарыстаньне" (“Wise
Use Movement”), падштурхнула Біла Клінтана падпісаць у 1997 годзе закон, які
робіць прамову злачынствам. Па гэтым законе Род Каранада і можа атрымаць свой бесчалавечны вырак.

Зрэшты, людзі, значна лепш за
мяне абазнаныя ў юрыспрудэнцыі, шмат чаго напісалі аб прыродзе і асаблівасьцях
разнастайных законаў "новага сярэднявечча", згодна зь якімі многія
добрыя людзі рызыкуюць атрымаць жахлівыя
тэрміны зьняволеньня. Я хацеў бы скарыстацца момантам, каб пагаварыць аб
прыродзе "злачынстваў" многіх, абвінавачаных тут. Я ня ведаю,
"вінаватыя" яны ці "нявінныя" па дзейным заканадаўстве, і я ў любым
выпадку зычу ім усяго найлепшага. Наш урад правёў стагоддзі, саджаючы
актывістаў за злачынствы, якіх тыя не зьдзяйсьнялі. Так што, калі з гэтымі
абвінавачваньнямі сутыкнуліся невінаватыя, мяне гэта ані на каліва ня
зьдзівіць. Калі ж яны вінаватыя, я дзячу ім за ўсё тое, ў чым іх
абвінавачваюць.

Тут я хачу падкрэсьліць, што
прамаўляю толькі ад свайго імя і не прадстаўляю абвінавачаных ці нейкую
арганізацыю.

Агаварыўшыся, можна задацца
пытаньнем: хто такія Фронт вызваленьня зямлі? Яны – мае сябры, суседзі, калегі,
каханкі. А паколькі ты чытаеш гэта, верагодна, і твае таксама (бо калі ты
чытаеш гэта, значыць ты зьяўляешся
часткай прагрэсыўнай супольнасьці, што чытае пісаніну людзей накшталт мяне).
Імёны ня маюць значэньня, як і іншая спэцыфіка.

Яны выраслі ў Паўночнай Амэрыцы,
у пэўны гістарычны час, напрыканцы дваццатага стагоддзя. Як і большасьць у нашым грамадзтве, яны раслі
ў прыгарадах, хадзілі
ў сярэднюю школу, пазьней у коледж. Як і многія адносна прывілеяваныя элементы
нашага грамадзтва, у маладосьці яны падарожнічалі па краіне, бачылі яе, рабілі
пэўныя высновы і вырашылі, што мусяць дзейнічаць.

Яны выраслі ў месцах накшталт
Канэкцікута. Я рос у лясістых
нью-ёркскіх прыгарадах графстваў Фэйрфільд і Літчфільд.
Адным з
маіх першых словаў было “Хаўсатонік (назва ракі – заўвага перакладчыка).
З дзяцінства мяне вучылі не дакранацца да цудоўнай ракі, што цячэ праз горад
майго дзяцінства, бо яе атруцілі выкідамі поліхлёрбефэнілаў кампаніі накшталт General Electric ды
Eastman-Kodak. Гэты вялікі вадаём я бачыў толькі атручаным. Дзесяцігоддзямі
рыбакі і тыя, хто піў ваду з ракі, ведалі пра атруту, але нічога з гэтым не
было зроблена. Калі я быў
юнаком, Уілтан (
Wilton), штат Канэкцікут, быў прыгарадам. Усе ягоныя фэрмы даўна пазачыняліся,
але гэта быў лясісты прыгарад. Як і ў большасьці іншых гарадоў у ЗША ў 70-х і
80-х, лясы штогод замяняліся новымі дамамі, а тое, што я лічыў сваім дваром,
станавілася меней і меней.
Часткай майго двара было 700-акравае
вадасховішча-рэзэрвуар, мясцовая крыніца вады. Калі я быў дзіцём, яно заўжды
было поўным. Калі я стаў падлеткам, яно часьцяком бывала амаль пустым. Больш і
больш людзей пераязджала ў раён, яны выкарыстоўвалі больш і больш вады, і
"засухі" здараліся ўсё часьцей і часьцей. Галоўнай дарогай праз горад была двухпалосная Route 7, з лясамі абапал. Пазьней яна
ператварылася на непазнавальную масу парковак і гандлёвых цэнтраў. Калі я
падрос, пакінуў дом і пачаў вандраваць
па краіне, то з жахам
даведаўся, што большую яе частку ўжо зьнішчылі значна грунтоўней, чым Уілтан.

Я бачыў Нью-Джэрсі, дзе жыла большасьць маіх сваякоў, і
паўднёвую Фларыду, куды пераехалі мае дзядуля з бабуляй, калі я быў падлеткам.
Я ня мог паверыць, што людзі могуць жыць у гэтых месцах. Тое, што калісьці было
ляндшафтам, стала цалкам непазнавальным, пакрытым асфальтам, хайвэямі,
паркоўкамі, кандамініюмамі і джыпамі ў заторах, што цягнуцца, колькі бачыць вока.

Зрэшты, ці сапраўды людзі жылі? У
настолькі варожых асяроддзях ўсё больш зь іх зьвярталіся да пігулак, каб неяк справіцца з
існаваньнем, якое ім забясьпечылі карпарацыі. Ізноў ды ізноў тыя нямногія, хто спрабаваў спыніць гэты "прагрэс" – працэс
ператварэньня сьвету ў гіганцкі Wal-Mart (d), – цярпелі паразы. Супольнасьць за супольнасьцю руйнаваліся,
фізычна, псыхалягічна. Лясы выкошвалі, пляцоўкі агульнага карыстаньня (нават
ходнікі!) ліквідоўвалі.

Былыя цэнтры гарадоў занепадалі, адзін за адным, іх замянялі
варожыя ляндшафты, да якіх можна было дабрацца адно
аўтамабілем. Тое, што заставалася ад спустошаных былых гарадоў у мясьцінах
накшталт Нью-Джэрсі, насялялі бедныя і безработныя людзі, аточаныя закінутымі
будынкамі з закалочанымі вокнамі. Дзелавыя цэнтры гарадоў замяняліся
бяздушнымі прыгарадамі, якія нічым не адрозьніваюцца, апрача месцаў
распалажэньня гандлёвых цэнтраў.

Калі здавалася, што больш хайвэяў
ужо быць ня можа, будаваліся новыя. Калі здавалася, што гіпэрмаркэты ня могуць
быць больш уродлівымі ды абязлічанымі, яны станавіліся большымі, пачварнейшымі
і пазбаўляліся нават узгадкі пра грамадзкую
прастору, якая была ў першых зь іх. Калі здавалася,
што грамадзкі транспарт не бывае горшы, у многіх месцах ён зусім пераставаў
існаваць. Калі здавалася, што здароўю насельніцтва няма куды пагаршацца, нейкім
чынам выкарыстаньне лекаў яшчэ павялічвалася, людзі станавіліся яшчэ
тлусьцейшымі, а ў давесак адбывалася чарговая сэрыя расстрэлаў аднакласнікаў у
сярэдніх школах.

І здавалася, што большасьць проста
прыняла гэтую новую рэальнасьць. Нарадзіліся новыя пакаленьні, якія нават не
здагадваюцца, што жыцьцё можа быць якім-небудзь іншым. Паняткі
"сусед", ганак" ці "ровар" сталі нечым з успамінаў аб
сівой даўніне ды старых фільмаў. Колькасьць выпадкаў раку павялічвалася ўсё
хутчэй і хутчэй, але людзі казалі: "Што ж, такое яно, жыцьцё. Рак быў
заўжды, проста раней яго не дыягнасцыравалі". Такую лухту лёгка
абвергнуць, бо заўжды можна параўнаць сябе з грамадзтвамі па-за межамі Штатаў,
але пра іх перавагі вам па ТВ не раскажуць. Нядзіва, што большасьць ніколі ня
чула добрага пра іншыя краіны і, вядома, ніколі не вандравала туды. Wal-Mart ня плаціць людзям дастаткова, і яны
ня могуць сабе дазволіць
выехаць у адпачынак нават за межы Нью-Джэрсі, ня кажучы ўжо пра іншыя краіны. Wal-Mart
плаціць столькі, каб хапіла на паліва для машыны і яшчэ адзін пачак Prozac (e).

 

– – – – – – – – – – – – – –

 

a) “Надбаўку за тэрарызм” прынялі ў 1995 г. пасьля выбухаў
у Сусьветным гандлёвым цэнтры (ня блытаць з самалётнай атакай 2001 г.) і
Фэдэральным будынку ў Аклахома-Сіці.
Яе выкарыстоўваюць, калі абвінавачаны “ўдзельнічаў у тэрарыстычных актах ці быў
схільны іх прапагандаваць” (
2001
Federal Sentencing Guideline Manual,
Фэдэральныя правілы вынясеньня прысудаў, §3
A1.4. Terrorism). Такая фармулёўка дазваляе падвесьці пад “тэрарызм” усё,
што заўгодна, чым і карыстаюцца пракуроры. За апошнія восем гадоў суды
прымянілі “надбаўку за тэрырызм” 57 разоў. Невядома, колькі разоў пракуроры
беспасьпяхова прасілі аб прымяненьні надбаўкі. Ня больш за траціну асуджаных
рэальна зьдзейсьнілі ці сур’ёзна рыхтаваліся да тэрарыстычных актаў. Астатнія
“былі схільныя прапагандаваць”.

b) Першая траўля “чырвоных” (the Red Scare) даводзіцца на 1917-1920 гады, калі на ўздым
рабочага руху падчас Першай сусьветнай вайны ўлады ЗША адказалі масавымі
рэпрэсіямі (у т. л. дэпартацыямі імігрантаў – актывістаў левых і
анархісцкіх арганізацый). Пры дапамозе кансэрватыўнай прэсы нагняталася
гістэрыя супраць “эўрапейскіх анархістаў” і “бальшавікоў”.
Другая траўля “чырвоных”, таксама вядомая як “маккарцізм” (ад прозьвішча
сэнатара МакКарці) і “паляваньне на вядзьмарак”, прыпадае на канец 1940-х –
канец 1950-х. Тады перапала многім людзям, заслужана ці незаслужана
западозраным у сымпатыях да камунізма. Дзяржаўныя і карпаратыўныя інстытуцыі
займаліся дасьледваньнямі дзейнасьці ў першую чаргу работнікаў дзяржаўных
ворганаў, індустрыі забаў (шоў-бізнэсу), выкладчыкаў і прафсаюзных актывістаў.
Збольшага абвінавачваньні былі прыдуманыя ці “нацягнутыя”. “Камуністаў” звальнялі
з працы, руйнавалі іх жыцьці, саджалі ў турму. Пазьней большасьць прысудаў
будзе прызнаная незаконнай ў судовым парадку. Дырыжыравала “крыжовым паходам
упраць камунізма” Фэдэральнае бюро дасьледаваньняў і асабіста яго шэф Эдгар
Гувэр.

c) 15 траўня 2007 г. суддзя
Эйкен заслухала аргумэнтацыю бакоў наконт таго, ці магчыма прымяніць “
terrorism enhancement” ў справе
Джонатана Пола, Даніэля МакГована, Джаяны Захер і Натана Блока, але канчатковае
рашэньне не прыняла.
1 чэрвеня Захер і Блок атрымалі па 7 гадоў і 8 месяцаў зьняволеньня, а таксама
terrorism enhancement” за падпалы маёмасьці фірм Romania Truck Dealership і Jefferson Poplar.
4 чэрвеня МакГован атрымаў 7 гадоў турмы за падпалы
Jefferson Poplar і Superior Lumber. За Jefferson Poplar яму таксама далі “terrorism enhancement”.
5 чэрвеня вынясеньне прысуду ў дачыненьні да Пола было адкладзена. Яго асудзілі
ў ліпені – на 4 гады і 3 месяцы ў зьняволеньні.
Пакуль не зусім зразумела, як канкрэтна паўплывае “
terrorism enhancement” на тэрмін
і ўмовы зьняволеньня (бо тут часткова вырашае турэмная адміністрацыя).
Дзеля разуменьня справы варта адзначыць, што гэтыя чацьвёра часткова прызналі
абвінавачваньні ў свой адрас, але не пагадзіліся далей супрацоўнічаць са
следствам (г. зн. даваць якую б тое ні было інфармацыю пра іншых
удзельнікаў акцый).
Першапачаткова Даніэлю МакГовану, напрыклад, пагражала пажыцьцёвае
зьняволеньне. Яго ўдалося пазьбегнуць дзякуючы актыўнай кампаніі падтрымкі з
акцыямі, дабрачыннымі канцэртамі і кніжнымі кірмашамі (гл. http://www.supportdaniel.org/).

d) WalMart – найбольшая амэрыканская сетка
супэрмаркетаў, якая славіцца сваімі надзвычайна нізкімі цэнамі. Пра надзвычайна
нізкую якасьць тавараў, мярзотнае стаўленьне да працоўных, уплыў дзейнасьці
WalMart на навакольнае асяроддзе можна даведацца
на http://walmartwatch.com/

e) Prozac (флюаксэтына гідрахлярыд) – адзін з
найвядомейшых антыдэпрэсантаў.

About kairos

Либертарный блог, инициированный для актуального анализа и критики современной ситуации в Беларуси и мире, площадка для культивирования альтернативных, неавторитарных подходов к политике, искусству и повседневной жизни.
This entry was posted in пераклады. Bookmark the permalink.

1 Response to Дэвід Ровікс. Ключавы момант траўлі “зялёных” (частка 1)

  1. Anonymous says:

    Теперь другой пример, 1942 год, Соединенные Штаты. В 1930-е годы, Соединенные Штаты пережили серьезный, очень серьезный кризис, так называемую великую депрессию. И очень многие люди понимали эту депрессию, как проблему недопотребления, недостатка подтвержденного деньгами спроса. Возможность произвести товары была, но не было возможности купить эти товары. Когда в начале 30-х Рузвельт был избран президентом, он попытался использовать государственную власть для того, чтобы регенерировать экономику. Это не сработало: депрессия продолжалась, но временно она была преодолена второй мировой войной. Вторая мировая война немедленно создала рынок, военное производство. Это немедленно решало и проблему избыточного труда, поскольку огромное количество людей просто призвали под ружье. Это решало проблему безработицы, решало проблему производства. Но к концу войны возникает парадоксальная ситуация. Война была хорошим временем, а после войны грозила вернуться депрессия. Как решать эту проблему? В очередной раз капиталистические классы чувствуют себя в осаде. Экономически они уже испытали провал в 30-е годы. Теперь государственной власти удалось поднять их на ноги.
    Более того, появилась другая проблема – государство в Соединенных Штатах стало не просто очень сильным, а государство состояло в формальном и очень тесном союзе с коммунистическим Советским Союзом. И в 30-е годы в Соединенных Штатах существовало довольно влиятельное коммунистическое движение; многие коммунисты и левые в США поддерживали новый курс Рузвельта. И страх капиталистов состоял в том, что в конце второй мировой войны правительство США сдвинется еще дальше влево, и были тому некие подтверждающие факты: во время второй мировой войны правительство Соединенных Штатов фактически создало систему общенационального планирования. И это была одна из самых эффективных плановых систем, когда-либо созданных в мире.
    Это был очень серьезный прецедент, и среди капиталистической элиты США возникает настоящая паника. Уже в 1942 году они организуют «крестовый поход», который в 1945 году приведет к изменению внешнего курса, к разрыву отношений с Советским Союзом, к «холодной войне». Это привело к маккартизму в Соединенных Штатах, который фактически означал чистку госаппарата от людей, которых можно было заподозрить в каких-либо левых симпатиях, а их было, конечно же, очень много и на самых высоких должностях. Но после того, как капиталистами была устранена политическая угроза, встала проблема, как запускать экономику. Надо было придумать, как обходиться без планирования, как быть без войны, которая оттягивала на себя производство, как быть с безработицей, которая, с окончанием войны, должна была вернуться к уровню великой депрессии.
    В 1942 году появляется довольно занятная статья в журнале «Архитектурный форум». Знаете, о чем была эта статья? Она была о том, как борон Осман перестроил Париж. Это было очень детальное изложение того, что делал Осман, и какие от этого были выгоды. Это был не просто детальный, это был умный и очень хороший анализ того, чего на самом деле добился Осман. Статья была написана человеком по имени Роберт Мозес (Robert Moses). Он был поставлен во главе планирования района региона Большого Нью-Йорка, города Нью-Йорка и пригородов. Его главная идея была заимствована напрямую у барона Османа: надо резко изменить сам масштаб мышления о городской среде, надо выйти за пределы самого города, расширить город в стороны, надо создавать агломерацию, создавать шоссейные дороги, прокладывать их через весь город. Уже не пешеходные бульвары, а создавать шоссе, развязки, которые привяжут пригороды, дальние пригороды к центру города и выведут из центра города население и производство.
    Как поддерживался этот план? После войны федеральное правительство создает финансовые институты, которые оказались очень похожи на те, которые создавал барон Осман. Эти финансовые институты путем различных манипуляций, давали деньги частным девелоперам и городским властям для того, чтобы создавать новую городскую среду. Роберт Мозес после войны приобретает большую власть над очень серьезными учреждениями. Он и только он один мог построить новые системы водоснабжения, разбить новые парки, проложить новые шоссейные дороги. Если для того, чтобы проложить многорядное шоссе, надо было разрушить целый квартал в центре Нью-Йорка, у него была такая власть. И после Нью-Йорка он запускает процесс резкой перестройки американских городов, всех остальных американских городов и резкого вывода населения и потребления в пригороды.
    Субурбанизация и создание новых пригородов порождает колоссальный рынок. Не только рынок индивидуального жилья, не только домостроительство, возникает новый рынок для автомобилей, рынок, который стимулирует производство резины, производство лаков и красок, производство нефти и нефтепродуктов, создание всевозможных кафе и торговой инфраструктуры, торговых центров, молов в пригородах, новых кинотеатров. И все это, опять же, сработало, и, опять же, только на некоторый период. Все работало прекрасно, до тех пор, пока политическая оппозиция реформам Мозеса не стала слишком сильной. Он разрушил слишком много в старых исторических центрах городов и воспринимался как слишком авторитарный планировщик. В 1968 году, ровно через сто лет после того, как барон Осман потерял власть, Мозес тоже потерял власть.
    Но процесс продолжался. Продолжался до середины 1970-х годов, когда произошел финансовый кризис, который очень больно ударил по рынку недвижимости, фактически прекратив ту урбанизацию, которую проводил после войны Мозес. Довольно занятно, что люди обычно считают, что кризис 1973 года начался в октябре 1973 года с роста нефтяных цен. После того, как ОПЕК (OPEC), организация стран-экспортеров нефти, создала картель, и этот картель начал регулировать цены на нефть. Но, на самом деле, экономика уже была в состоянии краха за шесть месяцев до октября. И крах наступал из-за того, что начали обрушиваться цены на недвижимость. Иными словами, бум, который поддерживал всю систему, начиная с 1945 года, пришел к разрушительному концу в начале 1973 года, и стал новым кризисом. Это был кризис, в котором, капитализм столкнулся не только с экономической проблемой, но и с политической угрозой, потому что в 1970-е годы возникла проблема не только с кредитом, но и с организацией рабочей силы.
    К 70-м годам профсоюзы были уже слишком сильны, социалисты находились у власти, а коммунисты были близки к взятию власти во многих странах Западной Европы. Произошли, в общем-то, социалистические по характеру революции в таких странах, как Португалия, не говоря уже про многие страны Африки или Латинской Америки. Так что в капиталистической элите наступила паника.
    Что было делать перед лицом этой волны? Необходимо было каким-то образом обновить возможность применения избыточного капитала. Одновременно с этим, надо было укрепить свои политические позиции, потому что на них велась атака. Один вариант ответа показал генерал Пиночет в Чили: устроить военный переворот, и сделать то, что, в общем-то, сделал Луи Наполеон III: создать новый экономический порядок, при котором богатство защищено, а бедноте указано на их место. Кроме того, необходимо изменить динамику экономики.
    Что произошло в Чили? Чили перешла на экспортно-ориентированную экономику, начала привлекать иностранные инвестиции, открыла двери в обоих направлениях. И, соответственно, двери открылись и для финансовых потоков. И это помогло возродить чилийскую экономику. Чилийская экономика начала расти еще в конце 70-х годов. Но в Соединенных Штатах было много труднее устроить военный переворот. Так что возник вопрос: как это сделать в своей собственной стране?
    Что происходит с Нью-Йорком в 70-е годы? В очередной раз, это сыграло ключевую роль в переменах: Нью-Йорк залез в огромные долги, муниципалитету требовались огромные деньги для того, чтобы продолжать и как-то поддерживать те проекты, которые были начаты в предыдущие десятилетия. В то время у Нью-Йорка был крупнейший муниципальный бюджет в мире. И, при этом, очень мощный, организованный рабочий класс. Но вдобавок к этому, были еще и расовые организации. Нью-Йорк превратился в политический вызов капиталистическим элитам, но при этом он был в огромных долгах. Результат был очень предсказуем: капиталистическая элита сказала – все, мы прекращаем вас кредитовать. И они заставили Нью-Йорк объявить себя банкротом.
    Это был совершенно фантастический момент. Нью-Йоркское городское правительство воззвало к федеральному правительству. Но федеральное правительство в то время контролировалось очень консервативными республиканцами, а президентом был Джеральд Форд (Gerald Ford), который откровенно не любил Нью-Йорк. Оба его советника сказали, что Нью-Йорку необходимо отказать по всем статьям. Заголовки газет того времени выглядели примерно следующим образом: Форд говорит городу: «Умри!».
    Кто были эти советники? Первого звали Дональд Рамсфелд (Donald Rumsfeld). Второго звали Дик Чейни (Dick Cheney). У Рамсфелда и Чейни очень большой опыт разрушения городов, от Нью-Йорка до Багдада. Что они хотели сделать? Они хотели привести к каблуку город Нью-Йорк, они хотели дисциплинировать его через банкротство, забрать под внешнее управление все активы города, назначить над ними внешнее управление из Комитета инвестиционных банков. Это новое агентство заберет все налоговые поступления города. И, в первую очередь, все они будут использовать налоговые поступления для выплаты долгов. И только то, что останется в остатке, можно будет использовать для бюджета города.
    Результатом этого стала кошмарная ситуация. Разваливается медицинское обслуживание, разваливается система уборки мусора, фактически разваливается вся городская экономика. Перестает ходить транспорт. И безработица в результате всех этих массовых увольнений из муниципальных служб, стала просто колоссальной. В Нью-Йорке идет массовая люмпенизация населения, которое теряет работу в городской экономике. Но для инвестиционных банкиров тут был очень интересный пример. Был обнаружен новый принцип, который состоял в следующем: если происходит столкновение между благосостоянием финансистов и благосостоянием населения, надо выбирать благосостояние финансистов, им надо платить в первую очередь, и оставлять населению то, что останется.
    Этот принцип был впервые применен в Нью-Йорке в 1975 году. К 1982 году это становится основным принципом Международного валютного фонда, который он применяет по всему миру. В 1982 году правительство Мексики объявляет о своем банкротстве. МВФ сказало: хорошо, мы вам поможем, но, в первую очередь, вы обязаны выплачивать свои долговые обязательства финансистам. А население, населению придется пострадать. И вы можете посмотреть, что происходит в Мексике в 80-е годы. Резкий упадок в муниципальных службах всех видов. Представьте себе размер города Мехико. И что происходит с этим городом? Во-первых, колоссальный всплеск уличной преступности. Нью-Йорк тоже когда-то был довольно безопасным городом, до 80-х годов, по крайней мере. В Мехико у вас могли вытащить кошелек из кармана, но, по крайней мере, вас бы там не пристрелили. В 80-е годы Мехико становится одним из самых опасных городов мира. Там становится просто опасно ходить по улицам.
    И все это, происходит с приходом неолиберализации. Каков же был ответ на эти события? Новый тип репрессий. Одно из последствий неолиберализации – колоссальное развитие тюремной системы в Соединенных Штатах. Начиная с 80-х годов, в Соединенных Штатах самая высокая абсолютная численность заключенных, даже в пересчете на душу населения, в мире. Значительная часть безработного населения Нью-Йорка попадает в тюрьму. И раз попав туда, они возвращаются назад снова и снова.
    У инвестиционных банкиров была масса домов в Нью-Йорке, и надо было как-то восстановить цены на жилье. Поэтому, переориентируя городской бюджет на выплату долгов, надо было придумать, как помочь повысить цены на жилье. Напоминаю, это был период нефтяного шока, который устроил ОПЕК; был рост цен на нефть. Это означает, что у Саудовской Аравии и других государств Персидского залива в карманах оказалось масса наличных денег. Что делать с этой наличностью? Наверное, вы помните, что в 1973 году Соединенные Штаты на полном серьезе угрожали высадить десант в Саудовскую Аравию и оккупировать ее нефтяные скважины? Насколько далеко зашли эти приготовления, мы не знаем, это секретные планы, но мы знаем, что в это время Саудовские правительство вело экстренные переговоры с американским послом, на которых было достигнуто очень важное соглашение о том, что все доллары, которые оказались в Саудовской Аравии, будут запущены в мировой оборот, но исключительно через финансовые учреждения города Нью-Йорка.
    Колоссальный приток нефтедолларов из арабских стран оживил Уолл-Стрит, оживил Нью-Йорк, дал ему огромное преимущество перед европейцами. И, как вы видите, это было достигнуто чисто империалистическим военным давлением. После того, как были оживлены Уолл-Стрит и Финансовый квартал Нью-Йорка, было создано общественно-частное партнерство между бизнесом и городскими властями. Это было сделано для того, чтобы создавать элитное жилье, элитную среду, восстанавливать парки, строить бутики и рестораны, для того, чтобы сделать Нью-Йорк привлекательным для новой элиты. В этот момент мы видим новое перерождение Нью-Йорка. Нью-Йорк, который был пролетарским городом, превращается в игровую площадку для очень богатых. Это очень хорошо разыгранная реформа.
    Что же произошло с городом после двадцати лет такой политики? Оттуда выведено производство, выведены пролетарские районы; теперь это район элитного жилья и элитного потребления. Обратите внимание, что неолиберализм вовсе не ликвидировал государственное вмешательство. Государственное вмешательство просто было переориентировано на помощь интересам финансовых учреждений. Но не только это было важно для создания того, что называется бизнес-климатом, который приглашает инвесторов прийти и потратить свои деньги в Нью-Йорке. Посмотрите, кто теперь мэр Нью-Йорка? Миллиардер, настоящий миллиардер, который, в общем-то, купил эту должность. Он потратил огромные деньги на свое избрание.
    Не будем отрицать, что это очень приятное, интересное и красивое место. Нью-Йорк – прекрасный город, но это город для очень богатых людей. Что говорит мэр Блумберг (Michael Bloomberg)? Он откровенно говорит, что не собирается субсидировать бедные корпорации. Если у кого-то нет денег для того, чтобы инвестировать в Нью-Йорке и расположить здесь свою штаб-квартиру, мы не заинтересованы в таких инвесторах, мы заинтересованы только в тех, кто способен платить крайне высокие арендные платы за офисное помещение. В Нью-Йорке стало практически невозможно жить среднему классу. Людям, вроде меня, я профессор, и не могу жить в своем собственном городе, потому что надо быть, не просто миллионером, а надо быть мультимиллионером для того, чтобы получить себе квартиру в Нью-Йорке. То есть, произошел захват городского правления, и оно используется, исключительно, для создания хорошего бизнес-климата. Государственная власть используется для того, чтобы создать государство благосостояния для не просто капитала, а для очень крупного капитала. И вот это и есть то, что называется неолиберализмом в грубой, простой, бытовой реальности.
    Это началось в 1973 году, и на сегодняшний день цикл полностью завершен. В Нью-Йорке есть люди, которые зарабатывают, и платят себе зарплату в размере 1 миллиард 600 миллионов долларов в год. Откуда берутся такие колоссальные доходы? Через манипуляции мировыми финансовыми рынками. И вот эти люди и определяют уровни потребления в городе. Почему они хотят большей дерегуляции мировых финансовых рынков, о чем они постоянно упоминают? Потому что неолиберальный город – это город очень высокого благосостояния, но он, неизбежно, соседствует с другим городом, с городом люмпенов.
    Майкл Дэвис (Mike Davis) недавно опубликовал книгу, которая стала бестселлером. Ее заголовок очень показателен «Планета трущоб» (Planet of Slums). Мир превращается не в мировую деревню, и не в мировой город, он превращается в мир мирового города, окруженного трущобами, а не деревнями. Съездите в Сантьяго, в Чили и вы увидите центральную часть города, которая до предела похожа на Европу, и окружено это трущобами, которые находятся на уровне худших примеров Латинской Америки. С одной стороны Сантьяго вы видите огромные башни элитных квартир, очень элегантные бары, это планета благосостояния. Там живет новая буржуазия. Любой неолиберальный город – это четко разделенный город. Это город, у которого есть полюс благосостояния и полюс нищеты. И, между прочим, даже формально эти полюса разделены. В очень многих городах Латинской Америки трущобы вообще не управляются государством. Вместо государства там работают банды. Банды наркоторговцев, местная мафия, какие-то ассоциации местных крепких парней, которые устанавливают свои законы. Мне кажется, это очень печальный исход. Город мог бы быть гораздо лучшим местом.

    Дэвід Харві
    урывак з лекцыі “Неалібэральная урбанізацыя”,
    прачытанай у Маскве 25 траўня 2007 года

Comments are closed.