Крызіс - гэта застылы момант, час бязвольнага чакання, затрымкі, перыяд, калі нічога не адбываецца. Статычнасць сучаснасці ёсць знакам таго, што папярэдні вектар развіцця падзеяў быў скіраваны ў пустэчу. Кайрас як магчымасць рэвалюцыйнага пераходу, уласцівая кожнаму моманту, - гэта вынік нашае волі, інтэлектуальных і фізічных намаганняў, якія і ствараюць новую гістарычную сітуацыю - яна і становіцца сучаснасцю. Сучаснасць нараджаецца праз нашыя намаганні, у выніку яснага ўяўлення пра тое, што час мысліць і дзейнічаць - менавіта цяпер. “Кайрас” - лібертарны блог, ініцыяваны для актуальнага аналіза і крытыкі сучаснай сітуацыі ў Беларусі і свеце, пляцоўка для развіцця неіерархічных і неаўтарытарных альтэрнатыўных падыходаў да палітыкі, мастацтва і паўсядзённасці.
Кантакт з рэдакцыяй: karyjas[@]gmail.com